Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (), пры нараджэнні Мілер (), больш вядомая паводле прозвішча мужа як Агата Крысці ( — ) — англійская пісьменніца. Сусветна вядомая аўтарка дэтэктыўнай прозы.

Біяграфічныя звесткі Да шлюбу Агата працавала медсястрой у шпіталі, што наклала своеасаблівы адбітак на яе кнігі: 83 злачынствы ў дэтэктывах Крысці былі ўчынены праз атручэнні. Першы шлюб Агаты з палкоўнікам Арчыбальдам Крысці скончыўся разводам, другі муж — археолаг Макс Малоўэн — быў маладзейшы за яе на 15 гадоў; пра гэта сама місіс Малоўэн заўважыла, што для археолага жанчына мусіць быць як мага старэйшай, бо яе каштоўнасць тады значна ўзрастае.

Творчасць Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расследуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Смерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негранят» (1939), «Н ці М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і інш., п’есы «Пастка», «Сведка абвінавачання» (абедзве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і інш. напісаны ў жанры т.зв. інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псіхалагічнай праніклівасці і незвычайнай назіральнасці герояў — Джэйн Марпл і прафесійнага сышчыка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысці ўласцівы тонкі гумар, дакладнасць дэталяў у абмалёўцы калізій і персанажаў.

Ацэнкі За літаратурную творчасць ёй нададзены дваранскі тытул.

Герой 33 раманаў і 51 апавядання Крысці Эркюль Пуаро стаў адзіным прыдуманым героем, на якога на першай старонцы «Нью-Ёрк Таймс» стаяў некралог.

Беларускія пераклады Нябожчыкава люстэрка // Замежны дэтэктыў. Мн., 1988. Апавяданні // Замежны дэтэктыў. Мн., 1991. Забойства ва «Усходнім экспрэсе». Логвінаў, 2024Культавы дэтэктыў Агаты Крысці выйшаў па-беларуску.

Спасылкі З’яўленне містэра Кіна

Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі