Дом па вуліцы Фралянкова, 50 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 50. Да Першай сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад акцызнае ўпраўленне, затым у іншыя гады — пад розныя дзяржаўныя ўстановы. З 2013 года ўласнік — В. В. Саган.

Архітэктура

Пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1902 годзе з цэглы, двухпавярховы, дах двухскатны, шыферны. У аздабленні будынка выкарыстаны розныя элементы: вокны і дзверы маюць арачнае абрамленне; у афармленні аконных і дзвярных праёмаў выкарыстаны аплікацыйныя, дэкаратыўныя элементы.

На ўзроўні другога паверха, па вуглах справа і злева ад цэнтральнага ўвахода — балконы з вычурнымі металічнымі рашоткамі. У вертыкальным чляненні сцен выкарыстаны пілястры, якія надаюць кампазіцыі будынка манументальнасць і цэласнасцьПомнікi архітэктуры ў Баранавiчах .

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Баранавічаў Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў Катэгорыя:1902 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь