«Патрыёт» — раённая газета Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1930 года. Заснавальнікі: Ушацкі раённы выканаўчы камітэт і Ушацкі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя Першы нумар выйшаў 7 лістапада 1930 года, і па 1944 год, калі ў ліпені ў вызваленым раёне аднавіўся пастаянны выпуск раёнкі, яна насіла назву «Прымежны калгаснік», бо Ушаччына межавала ў той час з Польшчай.

Са студзеня 1945 года па 1962 год (да расфарміравання раёна) газета насіла назву «Сацыялістычны шлях», а з 1967 года — «Патрыёт».

У газеце працавалі народны мастак Беларусі Віктар Грамыка, пісьменнікі Сяргей Законнікаў і Алег Салтук, рэдактар «Віцебскага рабочага» Уладзімір Раманоўскі.

Рэдактары Фёдар Пятровіч Волах Дзмітры Леанідавіч Раманоўскі

Літаратура Караленка, В. В. Раённая газета / В. В. Караленка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 505—506. Картэль, І. Калектыўны прапагандыст і агітатар / І. Картэль // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 92 — 93.

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Культура Ушацкага раёна Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:1930 год у Беларусі