Гміна Плотніца () — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Плотніцы.

Гісторыя Першапачаткова гміна створана ў складзе Пінскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да створанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторыйDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 25. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новастворанага Столінскага паветаDz.U. z 1922 r. nr 116, poz. 1051. 18 красавіка 1928 года да гміны далучана частка тэрыторыі гміны Радчыцк, а частка тэрыторыі самой гміны была далучана да гмін Столін і ХорскDz.U. z 1928 r. nr 46, poz. 452.

Населенныя пункты Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 32 населеныя пункты.

Катэгорыя:Гміны Столінскага павета Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1939 годзе