«Чатыры чвэрці» — недзяржаўнае ўніверсальнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск літаратуры шырокага спектра розных напрамкаў і жанраў: мастацкая і дакументальная літаратура, унікальныя музычныя выданні, кнігі па гісторыі, мемуары, альбомы па мастацтве.

Гісторыя Выдавецтва створана ў 1993 годзе. На беларускім кніжным рынку выдавецтва «Чатыры чвэрці» выдавецтва добра сабе зарэкамендавала, як папулярызатар нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай літаратуры, навукі і адукацыі, творчасці беларускіх пісьменнікаў. За гады дзейнасці ў выдавецтве выйшла каля 1000 найменняў кніг агульным тыражом каля 500 тысяч экзэмпляраў. Шмат з кніг выдавецтва сталі знакавымі ў нацыянальным кнігавыданні, унеслі ўклад у адраджэнне духоўнай беларускай культуры. Іх мастацка-графічная якасць неаднаразова ўганаравана вышэйшымі ўзнагародамі нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Выдавецтву «Чатыры чвэрці» першаму ў Беларусі прысуджана званне лаўрэата ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне». Таксама выдавецтва першым у Беларусі пачало выдаваць праваслаўную літаратуру і фотаальбомы беларускіх праваслаўных святынь. Выдавецтва выдала серыю з 12 альбомаў «Нашы духоўныя каштоўнасці», якую блаславіў мітрапаліт Філарэт. У 1995 годзе выйшлі першыя два альбомы серыі — «Праваслаўныя помнікі» і «Праваслаўнае дойлідства Беларусі», а затым і астатнія. Знакавымі для выдавецтва сталі «Мемуары Міхала Клеафаса Агінскага» ў двух тамах, а таксама «Ген Агінскага» і «Час і музыка Міхала Клеафаса Агінскага», напісаныя яго нашчадкамі.

Выходзяць у выдавецтве розныя серыі, сярод якіх — «Дзеці вайны», «Мая Радзіма», «Мінскія маладыя галасы», «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі».

З 1993 года па 2023 год, за 30 гадоў гісторыі выдавецтва, у ім выйшла каля тысячы кніг агульным накладам каля 500 тысяч асобнікаў. Многія з іх сталі знакавымі ў беларускім кнігавыданні, неаднаразова адзначаліся на конкурсе «Мастацтва кнігі».

Выдавецтва супрацоўнічае з Беларускім інстытутам праблем культуры, Міністэрствам адукацыі і навукі РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ, Міністэрствам культуры РБ, рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Камісіяй па справах ЮНЕСКА РБ.

Напрамак дзейнасці Выдавецтва выпускае разнастайнага ўзоры выданні: літаратурна-мастацкі, духоўна-асветніцкія, навукова-папулярны, навуковы, навучальны, вытворча-практычныя, даведачныя, рэкламныя, масава-палітычныя выданні, выданні для вольнага часу. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» з’яўляецца адзінай ў Беларусі выдавецкай структурай, якая падтрымлівае развіццё нацыянальнай музычнай культуры. Таксама калектыў ажыццяўляе працу, накіраваную на папулярызацыю мастацтва, беларускай літаратуры, творчасці беларускіх аўтараў і дзеячаў культуры. У творчых праектах выдавецтва аб’ядноўвае сілы літаратараў і мастакоў: ажыццяўляюцца шматлікія прэзентацыі, праводзяцца мастацкія выставы ў бібліятэках, школах, музеях, выставачных залах, дамах культуры Мінска і іншых рэгіёнаў. Выдавецтва выдае кнігі як пад замову за грошы аўтара, гэтак і з поўным або частковым фінансаваннем выдавецтвам.

Узнагароды

2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Духоўнасць», за выдавецкі праект «Праваслаўныя святыя зямлі беларускай» серыі «Нашы духоўныя каштоўнасці» 2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Белая Русь з сярэдзіны I тысячагоддзя да сярэдзіны XIII стагоддзя» да 1150-годдзя славянскага пісьменства і 1025-годдзя Хрышчэння Русі 2015 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Скарбы Беларусі» 2015 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Паліграф-АРТ», за выдавецкі праект «Дзесяць гадоў мастацтва Беларусі» 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Минск сквозь века» да 950-годдзя горада Мінска 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Симфония столетий» 2024 год — дыплом першай ступені і памятны знак-сімвал «Залаты фаліянт» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»—2024 у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» (за кнігу Ліліяны Анцух «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў»).

Літаратура

Спасылкі (Канал «Культура» Беларускага радыё, 3 кастрычніка 2022)

Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:1993 год у Мінску