Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін ( — ) — савецкі ваенны хірург. Палкоўнік медыцынскай службыГоворухин Евгений Дмитриевич (14.05.1941 — 14.09.1998) . Заслужаны ўрач БССР (1987).

Біяграфія Выпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава г. Ленінграда (1964).

Праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскіх пунктаў розных батальёнаў, камандзіра эвакуацыйнага ўзвода, прыёмна-сартавальнага ўзвода медыцынскай роты ў складзе розных батальёнаў (1964—1971). Начальнік хірургічнага аддзялення 859 Ваеннага шпіталя Беларускай ваеннай акругі (Паўлінава; 1973—1975); урач хірургічнага аддзялення, затым — начальнік аддзялення сасудзістай хірургіі 432 акруговага ваеннага шпіталя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі (1975—1980); галоўны хірург Беларускай ваеннай акругі ВС СССР (1985—1992).

Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (участак 14, рад 10, магіла № 15).

Узнагароды Узнагароджаны шматлікімі медалямі.

Крыніцы

Літаратура Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 201—202.

Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Палкоўнікі медыцынскай службы (Беларусь)