Міхаіл Аляксандравіч Аніскін (нар. , п. Косціна Возера, Іглінскі раён, Башкірская АССР — , в. Студзёнка, Сенненскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча ў 1943 годзе. На фронце са жніўня 1943 года. Камандзір танка гвардыі лейтэнант вызначыўся пры вызваленні Віцебшчыны.
25 чэрвеня 1944 года ў час разведкі каля в. Студзёнка экіпаж танка выявіў калону праціўніка, якую прыкрывалі самаходная гармата і некалькі пушак. Трапным агнём танкісты знішчылі гармату, у ходзе бою, які працягваўся больш за гадзіну, 60 аўтамашын і больш за 75 салдат і афіцэраў ворага. У гэтым баі Аніскін загінуў.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Яго імя было прысвоена Пустынкаўскай сярэдняй школе. На месцы гібелі ў в. Студзёнка пастаўлены помнік. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. ПустынкіБрацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Сенненскі раён.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане