А́нджэй Струмі́ла (; 23 кастрычніка 1927«Znad East River nad Czarną Hańczę» — artykuł w GAZECIE Dzienniku Polonii w Kanadzie , ВільняNotatka w portalu FilmPolski.pl  — 9 красавіка 2020, Сувалкі) — польскі мастак беларускага паходжання, графік, скульптар, фатограф, паэт, пісьменнік, сцэнограф. Лаўрэат залатога медаля «За заслугі ў культуры Gloria Artis».

Біяграфія Нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў ВільніПамёр Анджэй Струміла. Вядомы мастак, які лічыў Беларусь сваёй Бацькаўшчынай https://nashaniva.by/?c=ar&i=249644. Дзяцінства правёў у родным засценку маці — Суданах пад СвянцянаміWywiad przeprowadzony przez National Geographic . Да Другой сусветнай вайны быў міністрантам у касцёле Святых Пятра і Паўла на Антокалі. Навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе пластычных мастацтваў у Лодзі, а ў 1950 годзе атрымаў дыплом выпускніка Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве.

У 1949—1953 працаваў асістэнтам у абодвух вучылішчах. З 1956 года праектаваў выставачныя павільёны для Польскай гандлёвай палаты.

У 1977—1980 — кантрактны прафесар Кракаўскай АПМ, у 1987—1988 — выкладчык сувалкаўскай філіі Акадэміі каталіцкай тэалогіі. У 1982—1984 займаў пасаду кіраўніка графічнай майстэрні пры сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Польшчу, пасяліўся на Чорнай Ганчы, «каб быць бліжэй да Вільні».

Памёр раніцай 9 красавіка 2020 года ў Сувалках. 15 красавіка пасля жалобнай імшы, якую адслужылі ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віграх, урна з прахам мастака была пахаваная на парафіяльных могілках у .

Творчасць Выдаў два зборнікі паэзіі: Moje і Jak. У 2008 годзе выйшаў збор артыкулаў і ілюстрацый Factum est (), а ў 2009 — «Ja. Poezje wybrane». Разам з Чэславам Мілашам і Томасам Венцлавам быў ініцыятарам выдання «Кнігі Вялікага Княства Літоўскага» — зборніку эсэ беларускіх, літоўскіх і польскіх аўтараў.

У 2008 годзе ў Сувалках адкрылася галерэя мастака, дзе выстаўленыя карціны, скульптуры, фотаздымкі і рысункі Анджэя СтрумілыCentrum Sztuki Współczesnej — Galeria Andrzeja Strumiłły w Suwałkach .

Дачыненні з Беларуссю У Беларусі неаднаразова праходзілі выстаўкі Струмілы. Падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2017 годзе ён падкрэсліў, што з’яўляецца «грамадзянінам ВКЛ» і лічыць Беларусь сваёй Бацькаўшчынай.

Памяць Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пра Анджэя Струмілу прызнаны найлепшай сярэднеметражнай стужкай на фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме.

Узнагароды Прэмія Міністэрства культуры і мастацтва II ступені (1969) Дзяржаўная прэмія II ступені (1974)

Спасылкі

Цэнтр сучаснага мастацтва — Галерэя Анджэя Струмілы

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы Катэгорыя:Фатографы Польшчы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Графікі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Постаці Сувалкаў