Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Бабінавічы, Віцебская вобласць. Размешчаны ў цэнтры вёскі каля былой школы.
Апісанне На вайсковых могілках пахаваны 1273 савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных — воіны 159-й стралковай і 11-й гвардзейскай стралковай 5-й і 11-й гвардзейскай армій, што загінулі ў чэрвені 1944 года. У 1966 годзе на могілках быў пастаўлены помнік — скульптура воіна.
Літаратура Вайсковыя могілкі / М. К. Кошалеў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 289. Редько, В. Почести погибшим солдатам / В. Редько // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2017. — 16 мая. — С. 1-2.
Спасылкі
Катэгорыя:Брацкія магілы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Бабінавічы (Лёзненскі раён)