Мар’ян Дубецкі (; , Ізяслаў — , Кракаў) — польскі гісторык і пісьменнік, педагог, грамадскі і палітычны дзеяч, сакратар ад Русі ў Нацыянальным урадзе ў час паўстання 1863 года.
Псеўданім: Сучасны (); крыптонім: МД ().
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Людвіка Дубецкага і Ганны Слаўкоўны. Меў старэйшых братоў Цэлестына і АляксандраM.J. Minakowski, Wielka genealogia Minakowskiego, wyd. 4, Kraków 2009. Яшчэ дзіцем страціў бацьку, таму яго выхаваннем займаліся цётка і дзядзька. Пачатковую адукацыю атрымаў у Жытомірскай гімназіі. З 1856 вучыўся ў Харкаўскім універсітэце, затым на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. У час вучобы ва ўніверсітэце далучыўся да тайнай арганізацыі «Тройніцкі саюз» на чале з Уладзімірам Антановічам і Лявонам Главацкім, якая выступала за перадачу сялянам зямлі і прадастаўленне ім свабоды выбару месца жыхарства () і аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у граніцах 1772 года. Пасля тайная арганізацыя перарасла ў цэлы палітычны кірунак так званых «хлапаманаў». Неўзабаве адбыўся і раскол, пасля якога вылучыліся дзве плыні. Першая, пад кіраўніцтвам Уладзіміра Антановіча, выступала за незалежнасць Русі (Украіны). Другая, на чале з Ізідарам Капярніцкім і Мар’янам Дубецкім, — за аднаўленне Рэчы Паспалітай у якасці федэрацыі трох народаў. Другая стала асновай рэвалюцыйнага руху і прывяла ўрэшце да паўстання 1863 года.
Пасля заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта ў 1860 годзе Мар’ян Дубецкі заняў месца настаўніка польскай мовы і літаратуры ў Ровенскай гімназіі, але праз год страціў працу за ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, пасля чаго асеў у сяле пад Берастэчкам, у свайго старэйшага брата. Разам з Аляксандрам вёў палітычную і асветніцкую працу сярод жыхароў края. За ўдзел у маніфестацыі 10 верасня 1861 года ў Гародле разам з братам быў арыштаваны і вывезены ў ссылку ў Вятку, а затым у Тамбоў. Пасля вызвалення, у лістападзе 1862 вярнуўся на радзіму.
Пасля вяртання прыехаў у Варшаву і ўвайшоў у паўстанцкі ўрад. 10 красавіка 1864 года быу арыштаваны, да 1883 года знаходзіўся ў ссылцы.
Аўтар працы «Рамуальд Траўгут» і некалькіх іншых, адна з прац прысвечана Каралю Прозару. Пры канцы жыцця жыў у Кракаве, збіраў грошы на будаўніцтва гімназіі ў Цешыне.
Літаратура Michał Janik, Marian Karol Dubiecki, w: Polski Słownik Biograficzny, Kraków 1939—1946, t. V, s. 428—430. Jerzy Starnawski , Marian Karol Dubiecki, w: Słownik badaczy literatury polskiej, Łódz 2002, t. V. Stefan Pomarański, Marian Dubiecki: zarys biograficzny z powodu 85-ej rocznicy urodzin, Zamość; Warszawa 1923. Jakób Hoffman, Marian Dubiecki o sobie. W dniu wmurowania tablicy: Marianowi Dubieckiemu 10 maja 1931 roku w Równem na Wołyniu, Równe Wołyńskie 1931. Tadeusz Dubiecki, Korespondencja między Józefem Ignacym Kraszewskim a Marianem Dubieckim, Łuck 1939. Proces Romualda Traugutta i członków Rządu Narodowego. Akta Audytoriatu Polowego z lat 1863 — 1864, Pod red. E. Halicza, Warszawa 1960. t. I — IV Historiografia polska w dobie pozytywizmu (1865—1900). Kompendium dokumentacyjne, red. Ryszard Przelaskowski, Warszawa 1968.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір