Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая мураваная капліца ў вёсцы Грыбках Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Размяшчаецца за 1 км на поўнач ад вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў 1938 годзе з цэглы мясцовымі жыхарамі Апанасевічамі як філіяльная пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. У пачатку XXI стагоддзя пашырана прыбудовай цаглянага прытвора.
Архітэктура Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам (першапачаткова шатровым). Фасады прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і бакавымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Грыбкі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мядзельскага раёна Катэгорыя:1938 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства