Уладзімір Лукіч Бурмакін (нар. , в. Хандала, Тасееўскі раён, Краснаярскі край) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1953 годзе. Працаваў выкладчыкам архітэктуры ў Томскім лесатэхнічным тэхнікуме, у праектных арганізацыях Новакузнецка, з 1964 па 1968 гады — галоўным архітэктарам Гомеля, у Гомельскіх праектных майстэрнях Белдзіпрагандлю і Белкаапгандлю, выкладчыкам архітэктуры ў Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, з 1980 года — мастак-архітэктар у Гомельскіх мастацка-вытворчых майстэрнях Мастацкага фонду БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць Асноўныя працы: жылы дом для маласямейных (1959), сярэдняя школа (1958) у Новакузнецку, комплекс адміністрацыйных будынкаў у г. Бялова Кемераўскай вобласці (1958), загараднае кафэ «Чабарок» (1969), рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Вечны агонь» (1970), адміністрацыйны будынак кандытарскай фабрыкі «Спартак» (1973) у Гомелі.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Новакузнецка Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Члены КПСС