Дзяніс Шпакоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У другой палове 2019 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 снежня 2019 года ў матчы апошняга тура супраць брэсцкага «Дынама» (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У 2020—2021 гадах гуляў за дубль, з 2022 года стаў часам выхадзіць на поле ў асноўнай камандзе.
У студзені 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Мінска». У ліпені 2024 года пакінуў «Мінск» і быў арандаваны «Слуцкам».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 і кастрычніку 2019 гадоў быў у складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) на кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 дубль Дынама 3 −0 2019 Д1 Дынама 1 −3 2020 дубль Дынама 20 −17 2021 дубль Дынама 10 −7 2022 Д1 Дынама 3 −0 2023 Д1 Дынама 7 −6 2024 (1) Д1 Мінск 5 −10
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк