Віктар Сотнікаў (нар. , Рубель) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у Столінскім раёне, а летам 2014 года далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра», з 2018 года пачаў гуляць за дубль клуба. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сезона 2020 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з брэсцкім «Дынама» (2:0).

У сезоне 2021 стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, а ў 2022 годзе выхадзіў на замену. У ліпені 2022 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да канца 2024 годаСотников сменил "Шахтер" на БАТЭ. У барысаўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы.

У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар». У ліпені 2023 года БАТЭ вярнуў абаронцу з арэнды.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Шахцёр 25 1 2019 дубль Шахцёр 18 3 2020 Д1 Шахцёр 3 0 2021 Д1 Шахцёр 13 0 2022 (1) Д1 Шахцёр 6 0 2022 (2) Д1 БАТЭ 10 0 2023 (1) Д1 Бунёдкар 8 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Бунёдкар