Брацкая магіла савецкіх воінаў і землякоў — вайсковае пахаванне ў в. Халамер’е, Віцебскай вобласці.

Помнік Пахаваны 695 воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну пры вызваленні раёна. У 1961 годзе пастаўлены помнік — скульптура воіна. У 1975 годзе побач з магілай савецкіх воінаў на ўшанаванне памяці 322 землякоў — жыхароў вёсак Халамерскага сельскага Савета, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, устаноўлена стэла.

Літаратура Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 221.

Катэгорыя:Брацкія магілы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Халамер’е Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе