Бруклін 9-9 () — амерыканскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў ЗША на каналах Fox (2013—2019) і NBC (з 2019). Прэм’ера адбылася 17 верасня 2013 года.
Серыял быў добра ўспрыняты амерыканскай тэлепрэсаю, публікай і крытыкамі, і быў уганараваны дзвюма прэміямі «Залаты глобус» у 2014 годзе ў намінацыях «Найлепшы камедыйны тэлесерыял» і «Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным тэлесерыяле».
Сюжэт Сюжэт серыяла разгортваецца ў выдуманым 99-м аддзяленні паліцыі ў Брукліне, Нью-Ёрк, дзе каманду дэтэктываў ўзначальвае надзвычай сур’ёзны капітан Рэйманд Холт (Андрэ Браўэр). Сярод галоўных герояў серыяла: Джэйк Перальта (Эндзі Сэмберг) — таленавіты, але занадта жартаўлівы; Эмі Сант’яга (Меліса Фумэра) — скурпулёзная і занудлівая; Чарлз Бойл (Джо Ла Труліа) — дзівакаваты і аматар смачна пад'есці; Роза Дыяз (Стэфані Беатрыс) — сур’ёзная і таямнічая. Дэтэктывы аддаюць справаздачу сяржанту Тэры Джэфардсу — (Тэры Крус) — які характарызуецца празмернай прыхільнасцю да сям’і і нежаданнем вярнуцца да актыўнай паліцэйскай работы ад страху памерці ў час выканання сваіх службовых абавязкаў. Амаль усе падзеі разгортваюцца ў Брукліне і ўключаюць большасць з асабістага складу аддзялення паліцыі.
Вытворчасць Будынак выдуманага 99-га паліцэйскага ўчастка і службовыя аўтамабілі належаць сапраўднаму ўчастку № 78 паліцыі горада Нью-Ёрка, што размешчаны на рагу Шостай авеню і Берген-стрыт, непадалёк ад спартыўнай арэны Барклайс-цэнтр у Брукліне.
Спіс эпізодаў СезонЭпізодыПрэм’ераФінал12217 верасня 201325 сакавіка 201422328 верасня 201417 мая 201532327 верасня 201519 красавіка 201642220 верасня 201623 мая 201752226 верасня 201720 мая 201861810 студзеня 201916 мая 20197136 лютага 202023 красавіка 202081012 жніўня 202116 верасня 2021
Катэгорыя:Тэлеперадачы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2013 года Катэгорыя:Сітуацыйная камедыя Катэгорыя:Тэлесерыялы адноўлены пасля закрыцця Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта