Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) — агульная валютная ўстанова краін-удзельніц Еўрапейскага валютнага саюза, якая ўтварае разам з нацыянальнымі цэнтральнымі банкамі дзяржаў Еўрапейскага саюза Еўрапейскую сістэму цэнтральных банкаў (ЕСЦБ). ЕЦБ з’яўляецца наднацыянальнай установай, якая была заснавана ў 1998 годзе ў рамках Еўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза. Банк месціцца ў Еўратаўэр (Eurotower) у Франкфурце-на-Майне. Дзейнасць ЕЦБ рэгулюецца Маастрыхцкай дамовай, а таксама адмысловымі пратаколамі.

Галоўныя задачы ЕЦБ: Вызначэнне і правядзенне грашовай палітыкі; Правядзенне валютных аперацый; Кіраванне агульнымі валютнымі рэзервамі; Забеспячэнне эканомікі грошамі, і, асабліва, бесперашкоднасць плацяжоў.

Прэзідэнтам ЕЦБ з’яўляецца з 2011 Марыа Драгі.

Гл. таксама Цэнтральныя банкі і валюты Еўропы

Спасылкі

Сайт ЕЦБ Статут ЕЦБ

Катэгорыя:Міжнародныя фінансавыя арганізацыі Катэгорыя:Цэнтральныя банкі Катэгорыя:Франкфурт-на-Майне Катэгорыя:Інстытуты Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Эканоміка Еўрасаюза