«Разбуры турмы муры» ( — Муры) — пратэставая песня, якая пазней стала гімнам «Салідарнасці». Таксама стала сімвалам пратэсту ў Беларусі. Песня пазычала мелодыю ў «L’Estaca», тэкст аўтарства Яцака Качмарскага.
У Польшчы Польскі музыкант Яцак Качмарскі натхніўся пісаць новыя словы на мелодыю «L’Estaca», калі пачуў песню на адной з некалькіх іспанскіх кружэлак, пазычаных у знаёмага ў снежні 1978 года. У выніку атрымаліся «Mury», якія сталі адной з вядомейшых песень пасля прыняцця польскім прафсаюзам «Салідарнасць» яе як свайго гімна і спеваў на шматлікіх мітынгах, сходах, акцыях пратэсту і страйках па ўсёй Польшчы цягам 1980-х гадоўПусть стены рухнут, рухнут, рухнут! 10 главных польских песень о свободе, Culture.pl.
У Беларусі У сувязі з дзвюхмоўнасцю ў Беларусі пашыраныя як беларускі варыянт «Разбуры турмы муры», так і рускамоўны .
Беларускі пераклад «Разбуры турмы муры» зрабіў беларускі паэт Андрэй Хадановіч. Упершыню ён быў праспяваны 19 снежня 2010 года на «Плошчы» пратэстоўцамі пад кіраўніцтвам аўтара беларускага варыянта.
Песня таксама набыла папулярнасць падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. 25 мая 2020 года на стрыме ў Слуцку блогер і стваральнік YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі расказаў, што на мінскай студыі гітарыста Alexander Kiss, які і зрабiў арыгінальную аранжыроўку песні, запісаў у сваім выкананні прыпевы «Стены Рухнут» і беларускамоўны варыянт «Муры». А ўсю песню дапісаў спявак Сяргей Kosmas. У сваім стрыме Сяргей Ціханоўскі заклікаў, каб людзі вучылі яе словы і разам спявалі на беларускіх плошчах падчас выбарчых пікетаў, акцый салідарнасці і палітычных мітынгаў. Варта адзначыць, што Alexander Kiss разам з Сяргеем Kosmas адаптавалі тэкст пад актуальную сітуацыю ў Беларусі і прыдумалі новыя словы ў трэцім і чацвёртым куплетах (арфаграфія аўтарская):
З 23 чэрвеня 2020 года пачаўся флэшмоб СалідарнасціФлэшмоб Салідарнасці, у межах якога выкарыстоўвалася песня, але збольшага ў рускім варыянце «Стены рухнут»«Стены рухнут» на ўвесь двор (Мінск)«Стены рухнут» ва Уруччы (Мінск)Запісы з розных гарадоў«Стены рухнут» на Вяснянцы (Мінск)МінскНа аўтапрабегу Салідарнасці.
У 2020 годзе песня ўвайшла ў патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хору«Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020.
Тэксты +L’EstacaMuryРазбуры турмы мурыL’avi Siset em parlava De bon matí al portal, Mentre el sol esperàvem I els carros vèiem passar. Siset, que no veus l’estaca On estem tots lligats? Si no podem desfer-nos-en Mai no podrem caminar!
(прыпеў) Si estirem tots, ella caurà I molt de temps no pot durar: Segur que tomba, tomba, tomba! Ben corcada deu ser ja. Si tu l’estires fort per aquí I jo l’estiro fort per allà, Segur que tomba, tomba, tomba I ens podrem alliberar.
Però, Siset, fa molt temps ja: Les mans se’m van escorxant, I quan la força se me’n va Ella és més ampla i més gran. Ben cert sé que està podrida Però és que, Siset, pesa tant Que a cops la força m’oblida. Torna’m a dir el teu cant É
L’avi Siset ja no diu res, Mal vent que se l’emportà, Ell qui sap cap a quin indret I jo a sota el portal. I mentre passen els nous vailets Estiro el coll per cantar El darrer cant d’en Siset, El darrer que em va ensenyarOn natchniony i młody był, ich nie policzyłby nikt On im dodawał pieśnią sił, śpiewał że blisko już świt. Świec tysiące palili mu, znad głów podnosił się dym, Śpiewał, że czas by runął mur…
(прыпеў) Oni śpiewali wraz z nim: Wyrwij murom zęby krat! Zerwij kajdany, połam bat! A mury runą, runą, runą I pogrzebią stary świat!
Wkrótce na pamięć znali pieśń i sama melodia bez słów Niosła ze sobą starą treść, dreszcze na wskroś serc i głów. Śpiewali więc, klaskali w rytm, jak wystrzał poklask ich brzmiał, I ciążył łańcuch, zwlekał świt…
Aż zobaczyli ilu ich, poczuli siłę i czas, I z pieśnią, że już blisko świt szli ulicami miast; Zwalali pomniki i rwali bruk — Ten z nami! Ten przeciw nam! Kto sam ten nasz najgorszy wróg! A śpiewak także był sam.
Patrzył na równy tłumów marsz, Milczał wsłuchany w kroków huk, A mury rosły, rosły, rosły Łańcuch kołysał się u nóg…
Patrzy na równy tłumów marsz, Milczy wsłuchany w kroków huk, A mury rosną, rosną, rosną Łańcuch kołysze się u nóg…Ён быў натхнёны і малады, Іх незлічона было. Ён на плошчы вёў гарады З песняй, што блізка святло. І запальвалі свечкі яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён спяваў: зруйнуем турму! Яны спявалі за ім:
(прыпеў) Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае свет стары!
Ведалі словы на памяць — і спеў Неслі па вуліцах так, Што кроў кіпела і гнеў кіпеў, І сэрцы стукалі ў такт. Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым… А ён усё граў і спяваў.
Так паўстаў шматтысячны рух, Воінаў цэлая раць, Можна помнікі зносіць і брук На камяні разбіраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сілы аддаць барацьбе: Хто не з намі — той супраць нас!.. …Спявак быў сам па сабе.
Глядзеў, як шчыльныя рады З ягонай песняю ідуць, А песня глухне, глухне, глухне… А муры растуць, растуць…
Крыніцы
Спасылкі
Інтэрв’ю Яцака Качмарскага ад 18 кастрычніка 1987 года, упершыню апублікаванае ў часопісе «INDEKS» І сцены рухнуць. Дзевяць рэвалюцыйных нот Льюіса Льяка Разбуры турмы муры: выйшла анталёгія перакладаў Андрэя Хадановіча L’Estaca Тэкст па-польску
Беларускія выкананні
Андрэй Хадановіч разам з Віталем Эпавым і Любоўю Эпавай (клавішы і аранжыроўка), Андрэем Еўдакімавым (гітара), Аляксандрам Буцькам (акардэон), Андрэем Багданавым (запіс, звядзенне, майстарынг) Зміцер Вайцюшкевіч Сяргей Ціханоўскі & «Kosmos» (толькі прыпеў) Alexander Kiss сола на гітары Вольга Цярэшчанка Ганна Пятровіч Свабодны тэатр Невядомая беларуска з Баранавіч на віяланчэлі Невядомая беларуска на цымбалах Беларус з Брэста на гітары Беларус на скрыпцы Кавер Акутэ
Катэгорыя:Песні на польскай мове Катэгорыя:Песні 1980 года Катэгорыя:Песні Беларусі Катэгорыя:Песні Польшчы Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)