Ала Емяльянаўна Літвінава (, в. Зарэка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. З 1958 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гарбарны камбінат у Бабруйску (1965), корпус № 12 Мінскага радыёзавода (1970), заводы цяжкіх штамповак у Жодзіне і лёгкіх металічных канструкцый у Маладзечне (1982).

Узнагароды Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1965).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна