Наталля Мікалаеўна Мароз (, Мінск) — беларускі інжынер-канструктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. З 1938 па 1941 г., 1944 па 1976 г. працавала інжынерам, галоўным інжынерам праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.

Дзейнасць Як канструктар удзельнічала ў распрацоўцы праектаў жылых дамоў галаўной часткі Ленінскага праспекта (1950, 1952), будынкаў Цэнтральнага тэлеграфа (1953), абкама КПБ (1954), аблвыканкама (1955), Дома палітасветы (1956), карпусоў — галоўнага (1958), радыёфізікі і электронікі (1962), лабараторнага (1965) Белдзяржуніверсітэта, кінатэатра «Кастрычнік» (1973) у Мінску.

Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Інжынеры Беларусі