Ала Мікалаеўна Маскалькова (нар. , г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. З 1968 года — старшы архітэктар Магілёўграмадзянпраекта, начальнік архітэктурна-планіровачнага аддзела праектнага спецыялізаванага бюро Магілёўскага гарвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Магілёве.
Творчасць Асноўныя працы: генпланы Бялынічаў (1971, з інжынерам Ц. П. Ціванавым), Клічава (1973), ПДП цэнтральнай часткі Быхава (1971), праект цэнтральнай сядзібы саўгаса «Ціманава» Клічаўскага раёна (1974) Магілёўскай вобласці, пошта, ашчадкаса, прыбудова да 9-павярховага жылога дома па Віцебскім праспекце (1978), прыбудова да школы № 3 (1980, з Г. Р. Аляксеевай), мікрараён «Спадарожнік» (1983) у Магілёве.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Бялынічаў Катэгорыя:Архітэктары Клічава Катэгорыя:Архітэктары Быхава Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі