Малодшы палітрук Малодшы палітрук (скар. ад — малодшы палітычны кіраўнік) — першае воінскае званне сярэдняга ваенна-палітычнага саставу Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі з 1937 па 1942 год. Ніжэй за званне палітрук. Адпавядала воінскаму званню лейтэнант.
Гісторыя Па загаду НКА СССР № 166 ад 20 жніўня 1937 года было ўведзена дадатковае ваеннае званне і, адпаведна, уведзены знакі для ваенна-палітычнага персаналу — малодшы палітрук.
Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года ў арміі і на флоце была ліквідаваная сістэма ваенных камісараў. Усе асобы, якія насілі гэтыя званні, былі пераатэставаныя і атрымалі стандартныя армейскія і флоцкія званні; пры пераатэстацыі званне прысвойвалася на прыступку ніжэй. Так, напрыклад, малодшы палітрук, які меў да пераатэстацыі званне, роўнае лейтэнанту, пасля пераатэстацыі атрымліваў званне малодшы лейтэнант. Рэзка была скарочана колькасць палітычных пасадаў. Частка ўчорашніх палітрукоў і камісараў прызначаліся намеснікамі камандзіраў па палітчастцы (ад роты і вышэй), частка была пераведзеная на камандныя пасады. Калі раней палітрук або камісар карысталіся роўнай з камандзірам уладай у падраздзяленні (часці), то цяпер яны сталі намеснікамі камандзіраў.
малодшае званне:—Малодшы палітрукстаршае званне:Палітрук Эквівалентныя чыны Род войскаўАдпаведнае званне / пасадаУ камандным складзеАгульнавайсковае званнеЛейтэнантНародны камісарыят унутраных спраў СССРСяржант дзяржаўнай бяспекіВеремеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.,уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года(ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)Ваенна-Марскі Флот СССРЛейтэнантУ начальніцкім складзеу сухапутных і ваенна-паветраных сілахВаентэхнік 2-га рангуу ваенна-марскіх сілахВаентэхнік 2-га рангуу ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаўТэхнік-інтэндант 2-га рангуу ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаўМалодшы ваенны юрысту ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаўВаенфельчару ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаўВаенветфельчар
Знакі адрознення Для звання малодшы палітрук быў усталяваны знак адрознення — два кубікі ў пятліцы, як у лейтэнанта, адрознівалася толькі акантоўка пятліц. Замест камандзірскай залацістай акантоўкі была чорная, як у астатніх палітработнікаў, а таксама малодшага камсаставу і чырвонаармейцаў.
Ваеннаслужачыя палітычнага складу мелі на абодвух рукавах вышэй за абшлаг аднолькавыя для ўсіх званняў чырвоныя суконныя зоркі дыяметрам 55 мм. Зоркі па краі абшывалі чырвонай шаўковай ніткай, а ў цэнтры мелі вышытыя залацістай ніткай серп і молат.
Гл. таксама Камісар (у вайсковым падраздзяленні) Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940 Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1940—1943
Спасылкі Знаки различия званий Русской Армии XX век Знаки различия званий военнослужащих РККА 1935-40 гг. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1940—1942 гг.
Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР