«Дрэва жыцця» () — амерыканскі драматычны фільм 2011 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Брэд Піт, Шон Пен, Джэсіка Чэстэйн.

Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2011 года ў межах конкурснай праграмы 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны.

Сюжэт Мы назіраем за развіццём 11-гадовага Джэка, аднаго з трох братоў. Спачатку дзіцяці ўсё здаецца цудоўным. Вачыма сваёй душы ён назірае за ўчынкамі мамы. Яна ўяўляе сабой любоў і міласэрнасць, у той час як бацька спрабуе навучыць сына, што ў рэальным свеце на першае месца неабходна заўсёды ставіць сябе. Кожны з бацькоў стараецца перавабіць Джэка на свой бок, і ён павінен прымірыцца з іхнімі намаганнямі. Рэчаіснасць становіцца больш змрочнай, калі галоўнаму герою ўпершыню даводзіцца сутыкнуцца з болем, пакутамі і смерцю. Некалі абсалютна ясны свет ператвараецца ў лабірынт.

Саўндтрэк

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 117 кінаўзнагародамі і яшчэ 127 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Агляд «Дрэва жыцця» на сайце «The Culturium»

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2011 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2011 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў ЗША Катэгорыя:Фільмы пра ЗША Катэгорыя:Фільмы пра рэлігію Катэгорыя:Фільмы Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»