Выставачны павільён «МінскЭкспа» — будынак у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Пераможцаў і Арлоўскай вуліцы, каля плошчы Дзяржаўнага Сцяга. Пабудаваны ў 1988 годзе, перабудаваны ў 2013 годзе па праекце архітэктара А. ВішнеўскагаОбъекты г. Минска 40х годов ХХ века по настоящее время, на которые необходимо распространить требования, как к объектам, являющихся материальными ценностями страны..

Рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску новага комплексу для правядзення міжнародных выставак (да гэтага існаваў толькі павільён ВДНГ на вуліцы Янкі Купалы) прынялі ў 1975 годзе. Фінансаванне ажыцяўлялася за кошт саюзных і рэспубліканскіх сродкаў, дзяржзаказ на аб’ект атрымаў інстытут «Мінскпраект». Над аб’ектам працавалі архітэктары Л. Маскалевіч, Г. Ласкавая, Г. Федасенка, В. КапылоўЧТО НАМ СТОИТ ХРАМ ПОСТРОИТЬ? № 31 (398) 18 августа 2003 г. і інжынеры Л. Б. Валчэцкі і С. Майсеева.

Мінпрамбуд БССР выдаў тэхнічнае заданне запраектаваць каркасны павільён на апорных калонах. Але архітэктары не пагадзілся з такім рашэннем і здолелі пераканаць заказчыка, дырэктара будучага комплексу, адмовіцца да калон. У выніку была запраектавана ўнікальная па тых часах сістэма перакрыцця павільёна ў выглядзе гіпербалічных парабалоідаў (пялёсткаў), паміж якімі нацягваўся металічны каркас (ванты) і бетанаваўся. Паколькі гэта было першае ў краіне збудаванне, выкананае ў вантавых канструкцыях, узніклі праблемы з атрыманнем дазволу на яго ўзвядзенне ў Мінпрамбудзе і Дзяржплане БССР.

Будынак узведзены ў 1983—1988 гадах. Пад выставачны комплекс адвялі 12 гектараў. Ён мусіў складацца з выставачнага павільёна на 5 тысяч квадратных метраў экспазіцыйных плошчаў і некалькіх іншых будынкаў агульнай плошчай яшчэ 12 тысяч квадратных метраў. Але была рэалізаваная толькі першая чарга з выставачным павільёнам.

Паводле задумы архітэктараў, дах мусіў мець зялёнае адценне, каб узмацніць падабенства з раслінай, але ўзніклі цяжкасці з дастаўкай спецыяльных аддзелачных матэрыялаў з-за мяжы, і дах зрабілі чорнымЭкспедиция «МК» МИНСКИЙ КУРЬЕР 27 ОКТЯБРЯ 2017 № 121 (3045).

Перад будынкам была пастаўлена стэла з гадзіннікам і скульптурай Меркурыя. Вакол скульптурнай кампазіцыі адводзілася месца для паркоўкі аўтатранспарту. Музыку для гадзінніка напісаў Ігар Лучанок, аднак, яны так ніколі не зайгралі. Не быў рэалізаваны і трохпялёсткавы фантан у падножжа стэлы. У красавіку 2013 года стэла была дэмантавана пры ўзвядзенні на гэтым месцы плошчы Дзяржаўнага Сцяга. Планавалася, што скульптуру ўсталююць перад новым будынкам выставачнага павільёна па вуліцы КіжаватаваНашли скульптуру Меркурия, которая раньше стояла на Победителей .

Спасылкі

Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск) Катэгорыя:Арлоўская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Грамадскія будынкі Катэгорыя:1988 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леанарда Маскалевіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Галіны Ласкавай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гаўрыіла Федасенкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Капылова