Помнік воінам-вызваліцелям — помнік у цэнтры Гродна (Беларусь), размешчаны на паўднёвым баку Савецкай плошчы. Танк Т-34 на высокім пастаменце быў усталяваны ў 1968 годзе. Архітэктар — Г. Федасенка.

На франтальнай плоскасці пастамента надпіс на беларускай мове «Доблесным савецкім воінам другога і трэцяга беларускіх франтоў, вызваліўшым г. Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 16. VII. 1944 года».

Кур’ёзы Філогаг Віктар Варанец распавёў гісторыю, як у часы студэнцтва ў студзені 1983 года выявіў на помніку памылку: замест «трэцяга» было напісана «трэццяга». Хлопец напісаў ліст у газету «Гродзенская праўда», якая пераслала яго ў гарвыканкам. У хуткім часе пасля звароту, і праз 15 гадоў з моманту ўстаноўкі помніка, памылка нарэшце была выпраўленаФілолаг і танк. Як гродзенскі студэнт выпраўляў гістарычную памылку. 2018.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Гродна Катэгорыя:1968 год у Гродне Катэгорыя:Савецкая плошча (Гродна) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гаўрыіла Федасенкі