Ян Новак-Езяранскі (; — ) — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, «вораг № 1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі», антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны.
Прозвішча і мянушкі Пры народзінах атрымаў імя Zdzisław Antoni Jeziorański. А імя Jan Nowak стала яго журналісцкім псеўданімам на Радыё Свабода. Іншыя псеўданімы: Jan Kwiatkowski і Adalbert Kozlowski.
Біяграфія Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміста, дзе па сканчэнні працаваў асістэнтам. На пачатку вайны, у 1939 годзе, Ян Новак-Езяранскі трапіў у нямецкі палон, аднак здолеў уцячы, браў удзел у Варшаўскім паўстанні, шмат разоў, рызыкуючы жыццём, перавозіў лісты ад польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане ў акупаваную Польшчу.
Езяранскі пачаў журналісцкую кар'еру ў 1948 годзе ў брытанскай Бі-Бі-Сі, потым пераехаў у Мюнхен, дзе кіраваў польскай службага Саветаё Свабодная Еўропа амаль 25 гадоў (з 1952 да 1976). Пасля пераехаў у ЗША, дзе быў кансультантам Рады Бяспекі гэтай краіны ў час прэзідэнцтва Джымі Картэра і Рональда Рэйгана.
У 1989 годзе ўпершыню пасля сканчэння Другой сусветнай вайны прыехаў у Польшчу, дзе яго віталі як нацыянальнага героя.
Ян Новак-Езяранскі да канца жыцця не развітваўся з журналістыкай, шмат пісаў, браў удзел у грамадскім жыцці.
Ян Новак-Езяранскі цікавіўся праблемамі Беларусі. Так, напрыклад, у амаль 90-гадовым узросце ён пабываў у Беларусі, у 2003 годзе напісаў у газету «Gazeta Wyborcza» артыкул пад назвай «Абудзіць Беларусь», у якім пісаў, што галоўнымі праблемамі Беларусі ёсць русіфікацыя, вынішчэнне беларускай самасвядомасці і адсутнасць у апазіцыйных сіл магчымасцей данесці свае погляды да ўласнага народа.
Спасылкі
Radio Free Europe / Radio Liberty (па-англійску) Ян Новак-Езяранскі хоча абудзіць Беларусь Памёр стваральнік польскай службы Радыё Свабода Ян Новак-Езяранскі
Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы Катэгорыя:Удзельнікі Варшаўскага паўстання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гдыні Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Познані Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Уроцлава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кракава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гданьска