Аляксандр Аляксандравіч Шаўко (нар. , в. Беседкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік. Працаваў майстрам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам Гомельскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам. Потым займаў пасаду генеральнага дырэктара.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтваПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання ШЕВКО АЛЕКСАНДР АЛЕКСАНДРОВИЧ.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі