Дзмітрый Іванавіч Козел (нар. , Крушнікі, , Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта (з 2023).
Біяграфія Нарадзіўся 10 ліпеня 1982 года ў в. Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.
Працоўную дзейнасць пачынаў ветэрынарным урачом аддзялення № 1 РУП «Саўгас-камбінат Зара» Мазырскага раёна. У 2010—2018 гадах працаваў начальнікам Жлобінскай раённай ветэрынарнай станцыі. У 2018 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Светлагорскага райвыканкама.
У верасні 2020 года прызначаны на пасаду старшыні Добрушскага райвыканкама.
6 снежня 2021 года прызначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкамаКадровый день у Президента. На Гомельщине новые первый заместитель председателя Гомельского облисполкома и председатели Добрушского и Кормянского райисполкомов.
27 сакавіка 2023 года прызначаны старшынёй Гомельскага райвыканкамаЛукашэнка правёў ратацыі ў кіраўніцтве Мінска, Брэста і Гомельскай вобласці.
Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Старшыні Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Старшыні Гомельскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта