Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч (, Тонеж, , Гомельская вобласць, Беларуская ССР — , , Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі ветэрынар, дзеяч мясцовага кіравання. З 2015 па 2017 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага раёна.
Біяграфія Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў загадчыкам участковай ветэрынарнай лячэбніцы Брагінскага раёна. З 2001 па 2003 гады працаваў ветэрынарным урачом Брагінскага кааптнарыхтпрама, інжынерам па тэхніцы бяспекі Брагінскага райпо, галоўным ветэрынарным урачом РСВУП «Птушкафабрыка Рассвет» Гомельскага раёна. У 2003—2009 гадах узначальваў Веткаўскую ветэрынарную станцыю, КУП «Веткаўскі малочны завод». У 2009 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Веткаўскага райвыканкама. У 2013—2015 гадах старшыня Чачэрскага райвыканкама.
17 сакавіка 2015 года прызначаны на пасаду старшыні Светлагорскага райвыканкама.
Зноскі
Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Старшыні Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта