Людміла Аляксандраўна Анікеева (нар. , Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік біялогіі і хіміі. Працавала выкладчыкам біялогіі і хіміі, завучам Волкавіцкай школы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, інспектарам Талачынскага раённага аддзела народнай адукацыі, настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы № 2 горада Оршы Віцебскай вобласці. Займала пасаду начальніка аддзела адукацыі Аршанскага гарвыканкама Віцебскай вобласці.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняАНИКЕЕВА ЛЮДМИЛА АЛЕКСАНДРОВНА .
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання