Роза Дзмітрыеўна Шэліхава (нар. , Тбілісі — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзілася года ў Тбілісі. Скончыла Азербайджанскі індустрыяльна-будаўнічы інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Гарпраекце ў Кіраваградзе. З 1953 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1970 па 1982 год — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Член КПСС з 1950 года. Пражывала ў г. Мінск.

Памерла года.

Творчасць У Кіраваградзе выканала праекты планіроўкі гарадскога парку і шэрагу малых формаў, у т.л. бібліятэчна-шахматнага павільёна (1949).

Аўтар праектаў генпланаў і праектаў забудовы Стоўбцаў, Барысава, Чэрвеня, Бабруйска, Івацэвічаў, Мар'інай Горкі, Крупак, Слуцка. Асноўныя працы ў Беларусі: генпланы Барысава (1966), Івацэвічаў (1969), праекты размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва ў Бабруйску (1971, 1981), Слуцку (1972); у аўтарскім калектыве: генпланы Бабруйска (1966), Горак (1973), Добруша (1974), Слуцка (1978), ПДП Паўночнага жылога раёна Бабруйска (1966).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Крапіўніцкага Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Івацэвічаў Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Слуцка Катэгорыя:Архітэктары Горак Катэгорыя:Архітэктары Добруша