Уладзімір Уладзіміравіч Жвікаў (нар. , Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынермеханік. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага назначэння Савецкай Арміі, падпалкоўнік запасу. Працаваў памочнікам машыніста, майстрам, старшынёй прафкама лакаматыўнага дэпо Орша. Выбіраўся сакратаром камітэта КПБ Аршанскага чыгуначнага вузла. Працаваў першым намеснікам старшыні, старшынёй Аршанскага гарвыканкама, намеснікам дырэктара Аршанскага вышэйшага тэхнічнага каледжа, начальнікам лакаматыўнага дэпо Орша.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўЖВИКОВ ВЛАДИМИР ВЛАДИМИРОВИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганароваму чыгуначніку»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі