«Жыццё іншых» () — нямецкі драматычны фільм 2006 года, дэбют сцэнарыста і кінарэжысёра Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка.
Фільм паказвае жыццё ў ГДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў.
Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне. У гэты самы час кінасцэнарый фільма быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «».
Фільм атрымаў намінацыю на прэмію «Залаты глобус» і стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» 2007 года ў катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Германіі, фільм атрымаў сем «Нямецкіх кінапрэмій», у тым ліку ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы сцэнарый», «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы акцёр другога плана». Фільм быў прадстаўлены ў 11 намінацыях, і тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасці намінацый на галоўную кінапрэмію Германіі.
Касавыя зборы кінастужкі склалі больш за 77 млн. долараў пры бюджэце ў 2 млн. долараў.
Сюжэт Усходні Берлін, 1984 год. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян. Фанатычнаму агенту капітану Герду Візлеру прапануюць сачыць за драматургам Драйманам і ягонай сяброўкай. Аперацыя праходзіць пад пільным кантролем найвышэйшых палітычных колаў. Выкананне задання абяцае кар’ерны ўзлёт. Але заглыбіўшыся ў чужое жыццё, Візлер змяняецца сам. Шэры вінцік сістэмы сам становіцца чалавекам. Аднак рэпрэсіўную машыну ўжо не спыніць…
Акцёрскі склад
Саўндтрэк
Музычнае суправаджэнне да фільма напісалі кампазітары Габрыэль Ярэд і Стэфан Муша. Саўндтрэк быў выпушчаны 5 лютага 2007 года лэйблам Varèse Sarabande. Усе кампазіцыі ў саўндтрэку выконвае , дырыжор — Адам Клеменс.
Выхад Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне. Карціна дэманстравалася на міжнародных кінафестывалях у Лакарна (6 жніўня), Тэльюрайдзе (3 верасня), Таронта (7 верасня), Хельсінках (17 верасня), Севільі (5 лістапада).
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 80 кінаўзнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі. Сярод іх 7 «Нямецкіх кінапрэмій», 3 «Еўрапейскія кінапрэміі», па адной прэміі «BAFTA», «Сезар» і «Оскар».
Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікСпасылкіЕўрапейская кінапрэмія02.12.2006Найлепшы еўрапейскі фільм«Жыццё іншых»Найлепшы еўрапейскі рэжысёрФлорыян Хенкель фон ДонэрсмаркНайлепшая еўрапейская актрысаМарціна ГедэкНайлепшы еўрапейскі акцёрУльрых МюэНайлепшы еўрапейскі сцэнарыйФлорыян Хенкель фон ДонэрсмаркНайлепшы еўрапейскі кампазітарГабрыэль Ярэд, Стэфан МушаАсацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса10.12.2006Найлепшы фільм на замежнай мове«Жыццё іншых»Спадарожнік«Жыццё іншых»Габрыэль ЯрэдОскар25.02.2007Найлепшы фільм на замежнай мове«Жыццё іншых»Сезар22.02.2008Найлепшы замежны фільм«Жыццё іншых»Польская кінапрэмія «Арлы»Найлепшы еўрапейскі фільм«Жыццё іншых»
Крыніцы
Спасылкі (на 07.09.2020) Жыццё іншых на сайце «FilmAffinity» (на 07.09.2020) (на 07.09.2020) (на 07.09.2020) (на 07.09.2020) Жыццё іншых на сайце «КиноПоиск» (на 07.09.2020)
Катэгорыя:Фільмы Германіі 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2006 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры Германіі Катэгорыя:Палітычныя фільмы Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы пра акцёраў Катэгорыя:Фільмы пра Берлін Катэгорыя:Фільмы пра Берлінскую сцяну Катэгорыя:Фільмы пра ГДР Катэгорыя:Фільмы пра камунізм Катэгорыя:Фільмы пра пісьменнікаў Катэгорыя:Фільмы пра самагубства Катэгорыя:Фільмы пра тэатр Катэгорыя:Фільмы пра Халодную вайну Катэгорыя:Фільмы пра шпіёнаў Катэгорыя:Фільмы пра Штазі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Берліне Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Габрыэль Ярэд Катэгорыя:Фільмы Sony Pictures Classics Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы»