Валерый Мікалаевіч Лектараў (нар. , Бійск, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі медык і палітык. Кандыдат медыцынскіх навук. Старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў.
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-хірург. Працоўную дзейнасць пачаў урачом бальніцы станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Працаваў клінічным ардынатарам, старшым лабарантам кафедры агульнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута, урачом-хірургам клінічнай бальніцы чыгуначнай станцыі Віцебск, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце бальніцы № 3 горада Віцебска. Займаў пасады намесніка начальніка ўпраўлення, начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняЛЕКТОРОВ ВАЛЕРИЙ НИКОЛАЕВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі