Уладзімір Міхайлавіч Малец (нар. , в. Геранёны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Ашмянскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інжынерам Лідскай майстэрні праектна-тэхналагічнага інстытута «Сельгастэхпраект» Гродзенскай вобласці, інжынерам, старшым інжынерам будаўнічага трэста № 19 горада Ліды, інструктарам, загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Лідскага гаркама КПБ, галоўным інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Лідскага гарвыканкама, старшынёй Лідскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, старшынёй Лідскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2006—2011).
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняМАЛЕЦ ВЛАДИМИР МИХАЙЛОВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Лідскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні Лідскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь