Барыс Дзмітрыевіч Жы́лкін () — навуковец ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1966), прафесар (1931), Заслужаны лесавод БССР (1965).
Біяграфія
Раннія гады Нарадзіўся 2 сакавіка 1895 года ва ўрочышчы Кемпін паблізу Сачэўкі Гастынскага павета Варшаўскай губерні. Ахрышчаны ў праваслаўнай ў Аляксандраве-Пагранічным.
Бацька — Дзмітрый Сцяпанавіч (нар. 16.9.1865), выхадзец з яраслаўскіх мяшчан, скончыў (1884). Акрамя перыядаў службы ў Варонежскай губерні (1884—1887) і Цвярскім лесаахоўным камітэте (1895—1899) увесь астатні час служыў у Польшчы — у лясніцтвах Варшаўскай (1887—1895), Плоцкай (1899—1904) і Калішскай (з 1904) губерняў. Быў жанаты з Марыяй Міхайлаўнай Яравой-Раўскай, з дваран Віленскай губерні.
У 1913 годзе скончыў Калішскае рэальнае вучылішча. 8 чэрвеня 1917 года скончыў Петраградскі лясны інстытут.
Прафесійная дзейнасць
У 1921—1926 гадах працаваў ляснічым у вучэбна-доследным лясніцтве ў Лубянах (Татарстан). Адзін з заснавальнікаў (у 1921 годзе) і выкладчыкаў ляснога тэхнікума. У 1926—1930 гадах працаваў у Казанскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства, дзе ў 1930 годзе ўзначаліў створаную кафедру лесаводстваКафедра лесоводства // Брянская областная научная универсальная библиотека им. Ф. А. Тютчева . У 1930—1946 гадах Б. Д. Жылкін у Бранскім лесагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры лесаводства і дэндралогіі. З 1946 года прафесар,
у 1947—1975 гадах загадчык кафедры лесаводства лесагаспадарчага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па біялогіі, тыпалогіі, водаахоўнай ролі лясоў, павышэнні іх прадукцыйнай здольнасці.
Сярод апублікаванага: Опыт изучения типов леса БССР / Проф. Б. Д. Жилкин; Науч.-техн. о-во сельского и лесного хозяйства. Белорус. правл. — Мн.: Изд-во ЦК КПБ, 1957. Классификация деревьев по продуктивности. — М., 1965. Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. — Мн., 1974.
Крыніцы
Літаратура — С. 299.
Азниев Ю. Н. Памяти Бориса Дмитриевича Жилкина (к 90-летию содня рождения) // Лесной журнал
Спасылкі
Учёные Беларуси. Жилкин, Борис Дмитриевич (доктор сельскохозяйственных наук; лесное хозяйство; 1895—1979) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Борис Дмитриевич Жилкин // Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Эльмира Минникаева Что мы знаем о выдающемся Борисе Жилкине // ТАТМЕДИА Донцов А. Хранители лесов // Известия Татарстана Губайдуллин М. Я хотел бы быть лесоводом… // «Элита Татарстана» Культурно-просветительский, публицистический журнал для деловой, политической, культурной, научной элиты республики и партнеров Татарстана
Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі