Таццяна Мікалаеўна Ісачанка (нар. , Магілёў) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (інжынер-механік), Маскоўскі сучасны гуманітарны інстытут (юрыспрудэнцыя).

Працоўную дзейнасць пачала чарцёжнікам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Працавала старшым тэхнікам, інжынерам Магілёўскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута спецыяльнай тэхналагічнай аснасткі аўтаматызацыі і механізацыі, інжынерам Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода. Была інструктарам, загадчыкам аддзела сацыяльна-эканамічнай і прававой работы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз». Займала пасаду намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання — намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў БеларусіПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання