Міхаіл Фёдаравіч Наві́цкі (, г. Лагойск, Мінская вобласць — ) — беларускі жывапісец.
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года.
Творчасць Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Сярод работ: «Год сорак другі», «Памяці герояў Брэста» (абедзве 1962), «Студзень», «Адліга», «Фестывальны засяляецца» (усе 1963), «Партрэт штурмана Галіны Дакутовіч» (1964), «Снегапад», «Жураўлі» (абедзве 1969), «Восень на Мазыршчыне» (1971), «Світанне» (1972) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі