«Wake Up» () — дэбютны самотнік беларускага рок-гурта «Open Space», самастойна выдадзены 13 верасня 2007 года. Усе спевы напісаны самім гуртом на англійскай мове. Спачатку музыкі арыентаваліся на пяць трэкаў, але ў апошні момант на міні-альбом увайшла бонусная песня «Today», якая раней нідзе не выконвалася. 13 верасня 2007 года кружэлка была прэзентавана ўжывую аншлагавым канцэртам у мінскім клубе «Графіці». Песні з яе адразу трапілі у эфір беларускіх радыёстанцый.

Прыём крытыкаў У рэцэнзіі самотніка Алена «Aresha» Сабалеўская з музычнага партала «LiveSound.by» пісала: «Ствараецца ўражанне, што слухаеш замежны гурт: добрая англійская, саўнд у духу брытанскіх рокераў (або попераў). Дужа пазнаецца ўплыў такіх калектываў, як „“, „Coldplay“, „“». Яна ж вылучыла ўклад вакаліста і адзначыла найбольш прыкметныя творы на дыску «няцяжкай гітарнай музыкі трохі штучнага выканання»: «Today», «In My Head», «Wake Up».

Спіс кампазіцый

Удзельнікі

Open Space: Віталь Маціеўскі — вакал, гітара, фартэпіяна. Максім Мястоўскі — гітара. Сева Маслаў — бас-гітара. Андрэй Малашэнка — барабаны.

Вытворчасць: Віталь Кулеўскі — запіс і звядзенне (1, 2, 3, 4, 5). Сева Маслаў — запіс і звядзенне, мастэрынг (6). Віталь Маціеўскі — мастэрынг (1, 2, 3, 4, 5). Максім Мястоўскі — дызайн вокладкі CD.

Зноскі

Спасылкі Спампаваць самотнік (40 Мб, 320kbps)

Катэгорыя:Альбомы 2007 года Катэгорыя:Альбомы Open Space