«Прэстыж» () — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Крыстафера Нолана. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Х’ю Джэкман, Крысціян Бейл, Майкл Кейн, Скарлет Ёхансан, Рэбека Хол, Эндзі Серкіс, Дэвід Боўі.

Сюжэт Лондан, XIX стагоддзе. Два маладыя ілюзіяністы, Альфрэд Бордэн і Роберт Анджэр, толькі пачынаюць сваю кар’еру на тэатральных падмостках. Падчас аднаго з небяспечных трукаў гіне жонка Анджэра, і той абвінавачвае ў яе смерці Бордэна. З гэтага моманту пачынаецца супрацьстаянне двух артыстаў, кожны з якіх імкнецца не толькі адпомсціць калегу, але і стаць фокуснікам нумар адзін. І дзеля сваёй мэты яны не спыняцца ні перад чым.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 40 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2006 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2006 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Крыстафера Нолана Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros.