Вогненны ўзыход Прарока Іллі — абраз з вёскі Латыгава Віцебскай вобласці, напісаны ў 1744 годзе Латыгаўскім майстрам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры ( ). Памер абраза — .
Гісторыя Латыгаўскія абразы ў 1898 годзе патрапілі з царквы ў Віцебскае сховішча старажытнасцяў, пасля былі перададзены ў Беларускі дзяржаўны музей. Абразы з’яўляюцца аднымі з першых, якія патрапілі пад увагу мастацтвазнаўцаў. Так, яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя яны фігуруюць у працах М. М. Шчакаціхіна, які на падставе вывучэння помнікаў латыгаўскай царквы вылучыў віцебскую школу іканапісу XVIIІ ст. і акрэсліў яе асаблівасці. У 1926 годзе экспанаваліся на Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы ў МенскуГаліна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018.
Частка з іх, у прыватнасці, разглядаемы «Вогненны узыход Прарока Іллі» і двухкампазіцыйны абраз «Дабравесце; Св. Параскева» (разам з некаторымі іншымі экспанатамі) яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны былі з БДМа перададзены на часовае экспанаванне ў Дзяржаўны гістарычны музей у Маскву, адкуль чатыры іконы ў 1979 годзе былі перададзены ў Музей старажытнабеларускай культуры. Іншыя латыгаўскія абразы, якія не перадаваліся ў Расію, разам са шматлікімі экспанатамі ў часы вайны з БДМа былі вывезены ў Германію, а пасля вяртання на Беларусь патрапілі ў НММ РБ, дзе і захоўваюцца цяпер.
Апісанне У ніжняй частцы твора з правага боку маецца надпіс з датай «R. 1744». Большасць абразоў гэтага майстра падпісаны аналагічным чынам, некалькі абразоў не падпісаныя.
Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:1744 год у Беларусі Катэгорыя:Карціны 1744 года