«Нараджэнне Божай Маці» — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў горадзе Магілёве. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Пётр Яўсеевіч. Нараджэнне Маці Божай. 1649.

Сюжэт

Дзея адбываецца ў вялікім памяшканні з пліткавай падлогай, раскрытым у прастору праз шырокую арку-вакноЯрашэвіч А. А. [http://media.catholic.by/nv/n17/art5.htm СЮЖЭТЫ НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗІЦЫ Ў СТАРАБЕЛАРУСКІМ МАСТАЦТВЕ].

Злева пад светла-карычневым балдахінам (полагам) з зялёнай на карычневай падкладцы драпіроўкай на высокім ступенчатым узвышшы, на ложку, нібы на троне, сядзіць праведная Ганна, абапіраючыся спіной на гару белых з тканымі прошвамі падушак. Яе ногі прыкрытыя чырвонай, у кветкі, коўдрай. Адзенне Ганны сіняга колеру, на галаве белая з чырвонымі затканымі палосамі намітка.

Побач з ёй — жанчыны-служанкі, якія трымаюць посуд з падарункамі ў руках. Іх вопратка светла-вохрыстая, цёмна-чырвоная, сіняя, светла-зялёная. Трэцяя жанчына, з непакрытымі валасамі, клапатліва расхінае занавес над Ганнай. На чырвоным поясе ў адной служанкі жоўты кашалёк.

Каля ўзвышша сядзяць насупраць адна другой жанчыны ў вохрыстым, цёмна-чырвоным, сінім адзенні, у намітках. На руках адной з іх на белым покрыве ляжыць маленькая Марыя, якую толькі што выкупалі. Побач стаіць цэбар значных памераў з вадой і просценькі вазок, засланы для дзіцяці.

Справа, ля накрытага зялёным з цёмна-чырвоным шлякам абрусам стала, на якім стаяць букет кветак у збане і керамічная чаша, паказаны Іаакім у сінім хітоне і цёмна-чырвоным гімаціі з кіем у руцэ. Яго выява з’яўляецца на абразах з XIV стагоддзя. Трэба адзначыць, што Іаакім знаходзіцца ў тым жа пакоі, а не выдалены на галерэю ці ў падсобнае памяшканне, як на старажытных абразах.

На заднім плане ў ружовым з авальным завяршэннем акне за рэльефнай рашоткай намаляваны тры шэрыя дамы. Рэльеф рашоткі створаны густым рэнесансавым арнаментам, выразаным па ляўкасе і пазалочаным; у яго ўкрапаны камяніцы рэнесансавага тыпу.

Вохрыста-фіялетавая падлога расчэрчана чырвонымі лініямі на квадраты. Фігуры прыземістыя. Справа ўнізе надпіс бяліламі ў два радкі, а таксама надпісы над німбамі Ганны і Іаакіма.

Паходжанне Абраз выяўлены ў 1918 годзе ва Успенскай царкве МагілёваЖывапіс Беларусі ХІІ-XVІІІ стагоддзяў. Аўтар уступнага тэксту Н. Высоцкая. Мн., 1992. № 17-19.

Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні , , А. М. Рабінінай у 1954—1956 гадах (Масква)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..

Значэнне іконы

«Нараджэнне Маці Божай» 1649 года з Магілёва — адзін з першых падпісных і датаваных абразоў музейнага збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублік Беларусь. У правым ніжнім вугле захаваўся надпіс з датай: «Року Бжого 1649 Петръ Евсеевич з Голынца». Невядома, хто пакінуў гэты надпіс — іканапісец або фундатар. У архіўных дакументах было выяўлена імя жыхара Магілёва Зурасты Пятра Яўсеевіча, з якім сёння звязваюць паходжанне абраза.

Аўтар твора, захоўваючы асноўныя рысы традыцыйнай іканаграфіі, перадае змест сюжэта рэалістычна, са мноствам этнаграфічных і бытавых дэталяў: на жанчынах народныя галаўныя ўборы — сялянскія вышываныя наміткі; на падушках — вязаныя карункі-прошвы. У кампазіцыю абраза ўведзены адлюстраванні керамічнага і драўлянага посуду, драўлянага ложка, збана з палявымі кветкамі на стале. Іканапісец надзяляе персанажы канкрэтнымі характарыстыкамі, якія адпавядаюць нацыянальнаму беларускаму тыпажу. Цяжка знайсці больш дакладную этнаграфічна, поўную і праўдзівую перадачу прадметаў сялянскага побыту ў помніках іканапісу першай паловы XVII стагоддзя.

Выстаўкі

Мінская абласная выстаўка. Мінск. 1918 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. Мінск. 1926 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў. Знаходкі М. М. Шчакаціхіна (1886—1940). Мінск. 1996 Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стагоддзяў. Мінск. 1998 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стагоддзяў. Мінск. 2000.

У культуры

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».

Спасылкі

Пётр Яўсеевіч. Нараджэнне Маці Божай. 1649

Катэгорыя:Карціны 1649 года Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Іканапіс Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Магілёве