Савецкая (былая Прабойная, Румянцаўская) вуліца — адна з галоўных вуліц горада Гомеля, другая па даўжыні (на 2004 год — каля 7600 метраў). Перасякае Цэнтральны раён і Чыгуначны раён. Пачынаецца ад плошча Леніна, сканчаецца ў гарадской рысы ў раёне пасёлка Чырвоны Кастрычнік. У апошні раз вуліца была пераназвана ў савецкія часы, адкуль і паўстала такая назва вуліцы вуліцы (назвы «Савецкая» прысвойваліся вуліцам у шматлікіх гарадах Савецкага Саюза).

З гісторыі Відавочна, што вуліца размешчаная блізка да Сожа, з’яўляецца адной з самых старажытных гомельскіх, а яе ўзнікненне (дакладней забудовы на месцы сучаснай вуліцы Савецкай) павінна быць аднесена ніяк не пазней XVII стагоддзя.

Да 1861 года вуліца насіла назву Прабойнай. Пазней называлася Румянцаўскай.

У кароткі перыяд нямецкай акупацыі ў часе Другой сусветнай вайны перайменаваная ў Гітлерштрасэ ( «вуліца Гітлера»).

Названая ў савецкі час Савецкай, калі такія назвы прысвойвалі ўрбанонімам у шматлікіх населеных пунктах СССР, захавала гэту назву і ў незалежнай Беларусі (ад 1991 года).

На вуліцы Савецкай у Гомелі (у яе пачатку) часткова захавалася гістарычная забудова пачатку XX стагоддзя — дамы № 4, 8, 10, 12, 20.

Гістарычныя назвы Прабойная (да 1861 года) Румянцаўская Гітлерштрасэ () у час нямецкай акупацыі

Перасякае вуліцы Плошча Леніна Працоўную, Білецкага, Ланге, Камунараў, Сялянскую, Першамайскую Ірыненскую Жаркоўскага Камсамольскую Пушкіна Падгорны завулак Перамогі Плошча Паўстання Кніжную Тэльмана Рагачоўскую, Хатаевіча Целегіна Універсітэцкую, Крылова, Ландышава, Галавацкага, Кожара 50-год БССР, Федасеянкі, Дынды, Цімафеенка, Малайчука, Шылава, Кірава Чангарскай Дывізіі, Тралейбусную, Яфрэмава, Федзюнінскага

Забудова На Савецкай у Гомелі засяроджана вялікая колькасць адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў гарадской інфраструктуры, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў, банкаў, устаноў гандлю. Сярод найважнейшых з іх, у прыватнасці:

Няцотны бок

№ 1 — Будынак гарадской думы (арх. Я. Торлін канец XIX — пачатак XX стагоддзя). Цяпер у будынку размяшчаецца фабрыка «Палесдрук»  — № 3 — будынак (1930—1950-я) — № 7 — будынак (1930—1950-я) — № 9/14 (вул. Ланге) — будынак былога Руска-Азіяцкага банка (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 11 — будынак (1930—1950-я) — № 13 — будынак (1930—1950-я) — № 15 — будынак (1930—1950-я, архітэктар А. Касякоў). За савецкім часам крама жаночага адзення. — № 17/14 (вул. Сялянская) — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 19 — будынак (1930—1950-я) — № 19а — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама. № 21 — будынак (1930—1950-я) — № 25 — будынак (пачатак XX стагоддзя) —  (вул. Пушкіна, 2) — бізнес-цэнтр «Пушкін Плаза». № 27 — будынак цырка (1972) — № 29 — Дом прафсаюзаў. № 39 — будынак фабрыкі «Праца» (1818) — № 41 — будынак фабрыкі «8 Сакавіка» (1930—1950-я) — № 59 — Гомельскі каледж — філіял БелДУТ. № 63 — кандытарская фабрыка «Спартак» № 87 — гасцініца «Турыст» № 149 — ГЦ «Карусель» № 151 — СААТ «Гомелькабель» # 157 — ААТ «Электраапаратура»

Цотны бок

№ 2 — будынак (1930—1950-я) — № 4 — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 6 — Стары ўнівермаг (1930—1950-я) — № 8 — Цэнтральны паштамт (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 10 — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 12 — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 14 (вул. Сялянская, 16) — будынак (1930—1950-я) — № 16 (вул. Сялянская, 13) — будынак Гомельскага гарвыканкама. № 18 — будынак (XX стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — № 20  — будынак (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 22 — будынак (XX стагоддзе) — № 24 — будынак (XX стагоддзе) — № 26 — будынак (XX стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна — № 28 — будынак (1901) — № 30 — будынак (1920) — № 32 — будынак (XX стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская абласная філармонія — № 34 — Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. № 34а — будынак былога афіцэрскага клуба (пачатак XX стагоддзя) — № 36 (вул. Камсамольская, 2) — будынак (1930—1950-я) — № 38 (вул. Камсамольская, 1) — будынак (1930—1950-я) — № 42 — будынак (1930—1950-я) — № 50 — будынак (тып гарадскога асабняка) (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — № 58 — будынак (1930—1950-я) — № 60 — універмаг «Гомель» № 98 — лячэбна-аздараўленчы корпус № 8 ГДУ імя Ф. Скарыны № 102 — корпус № 5 ГДУ імя Ф. Скарыны

№ 104 — корпус № 4 ГДУ імя Ф. Скарыны (1973, архітэктар С. Пеўны). № 108 — корпус № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны № 118 — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1994—2000) № 128а — СШ № 26 № 156 — Храм Святой Жыццепачатнай Тройцы

Славутасці

На вуліцы ўстаноўлены шэраг помнікаў (пераважна ў часы незалежнасці Беларусі) — Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, А. А. Грамыку, .

Бюст А. А. Грамыкі (1983) — Брацкая магіла (1941—1944) у скверы —

Спасылкі

Карціна І. В. Мядзведзева — Гомель у 1958 годзе: 12 карцін Івана Мядзведзева

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля