Юрый Мікалаевіч Азніеў (, г. Маздок, Паўночная Асеція, Расія — ) — лесавод. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Біяграфія Скончыў Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1947).
Выкладаў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (з 1947 года, кафедра лесаводства, прафесар, у 1974—1982 гадах — загадчык кафедры, у 1965—1967 гадах — дэкан лесагаспадарчага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне заканамернасцей плоданашэння сасны звычайнай; пытанні высечкі лесу; біялагічная і хімічная меліярацыя глебаў; комплексны догляд лясных фітацэнозаў.
Бібліяграфія Закономерности семеношения сосны обыкновенной в Белоруссии : автореферат диссертации …. доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.03 / Азниев Юрий Николаевич. — Минск, 1974. Плодоношение сосны обыкновенной в лесах Белорусской ССР : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / Азниев Юрий Николаевич. — Минск, 1954. Электрафізіялагічныя паказчыкі дрэў ва ўмовах ельніку чарнічнага / Ю. Н. Азніеў, І. Э. Рыхтэр, У. В. Сарнацкі // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1984. — № 6. — С. 15—18.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Паўночнай Асеціі Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Дэканы лесагаспадарчага факультэта БДТУ