Баі за Джурф аль-Сахар — двухдзённая ваенная аперацыя іракскіх урадавых войскаў, падтрыманых апалчэннямі і замежнымі саюзнікамі, па адваяванні стратэгічнага горада Джурф аль-Сахар блізу Багдаду. Кампанія была ў асноўным накіравана на тое, каб перашкодзіць баевікам ІДІЛ дабрацца да святых гарадоў Кербела і Эн-Наджаф, дзе тая пагражала здзейсніць напады на шыіцкіх паломнікаў, якія адзначалі Дзень Ашура Accessed on 25-10-2014.
Прадмовы Джурф аль-Сахар — стратэгічны горад за 50 кіламетраў на поўдзень ад іракскай сталіцы. Размешчаны ў рэгіёне, дзе пераважаюць суніты.
У 2014 годзе Джурф аль-Сахар быў захоплены тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».
Горад размешчаны на дарозе, па якой звычайна ходзяць мільёны паломнікаў-шыітаў, якія натоўпамі накіроўваюцца ў святы шыіцкі горад Кербела ў дзень Ашура ў святы месяц Мухарам, каб ушанаваць памяць унука Мухамеда, імама Хусейна — адной з самых шанаваных фігур у шыіцкім ісламе. Чакалася, што Ісламская дзяржава, якая лічыць шыітаў адступнікамі, паспрабуе атакаваць паломнікаў.
Па словах іракскіх сілавікоў, Джурф аль-Сахар уяўляў асаблівую небяспеку для Кербелы, і ачыстка гэтага раёна з’яўлялася ключавым прыярытэтам перад святам Ашура.
Пяць выбухаў аўтамабіляў у святым горадзе Кербела за тыдзень перад аперацыяй, узмацнілі яе тэрміновасць.
Аперацыя 24 кастрычніка 2014 іракскія ўрадавыя войскі, падтрымліванныя Іранам і апалчэнцамі, пачынаюць наступленне ў бок горадаIraqi forces press to secure Shiite south ahead of Ashura religious commemorations Washington Posthttp://en.alforatnews.com/modules/news/article.php?storyid=12454 Accessed on 25-10-2014.
Камандзір «Бадры» Хадзі аль-Амеры сцвярджаў, што кіраваў аперацыяй у тандэме з новым міністрам унутраных спраў краіны, які з’яўляўся членам яго партыі. Неправераныя фатаграфіі, распаўсюджаныя ў Інтэрнэце, паказалі аль-Амеры з Касемам Склеймані, камандуючым элітнымі сіламі Ірана «Кодс». Яны разам садзейнічалі іракскай арміі ў яе аперацыі. Супрацоўнікі службы бяспекі і байцы апалчэння таксама сцвярджалі, што Сулеймані прысутнічаў на поле бою. Былі выказаны меркаванні аб прысутнасці іранскіх войскаў у аперацыі. Па словах камандзіра шыіцкай групоўкі «Катаіб Хезбала», іранскіх сіл там не было, «але калі і была прысутнасць якіх-небудзь асоб, то ўсё гэта было афіцыйна ўзгоднена». Адзін з камандзіраў заявіў, што Сулеймані нібыта сам планаваў гэтую аперацыю яшчэ тры месяцы таму.
Па даных іракскіх сілавікоў, у ходзе аперацыі былі забіты 498 баевікоў ІДІЛ. 35 з іх былі выхадцамі з Саудаўскай Аравіі, 30 — з Чачні і 24 —з Сірыі. 60 з іх былі снайперамі або звычайнымі баевікамі, а 29 — тэрарыстамі-смяротнікамі.
29 кастрычніка ўрад прыняў пастанову закрыць увесь Джурф аль-Сахар для бежанцаў-вяртанцаў на 8 месяцаў, каб прыбраць шматлікія самаробныя выбухоўкі і ачысціць дамы ад бомбаў, закладзеных ІД Accessed on 30-10-2014. Каля 100 выбуховак, пакінутых паўстанцамі, калі яны адыходзілі з раёна Джурф Аль-Сахара, былі абясшкоджаны і падарваны іракскімі войскамі.
Пасля вызвалення правінцыйны савет абвясціў, што назва Джурф аль-Сахар, што азначае «скалісты бераг», будзе зменена на Джурф аль-Наср, «бераг перамогі».
Рэакцыя : Пасля вызвалення горада прэм’ер-міністр Хайдэр аль-Абадзі пахваліў іракскія «гераічныя сілы» за нанясенне «смяротнага ўдару» па Ісламскай дзяржаве. : Намеснік міністра замежных спраў па афра-арабскіх справах Хасейн Амірабдалахян павіншаваў «іракскі ўрад і народ з вызваленнем раёна Джурф аль-Сахара».
Дакументальны фільм 5 сакавіка 2015 года іранскі тэлеканал IRIB 1 трансляваў дакументальны фільм пад назвай «Джурф аль-Сахар» (), зняты рэжысёрамі Мартэзай Шаабані і Мастафой Сейфі падчас аперацыі «Ашура». Фільм прысвечаны ўдзелу Ірана і шыіцкага апалчэння ў бітве за горадhttp://www.mehrnews.com/news/2421919/مستند-آزادسازی-جرف-الصخر-به-پخش-می-رسد-تصاویری-از-مبارزه-با.
Зноскі
Катэгорыя:Кастрычнік 2014 года Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іраку Катэгорыя:Канфлікты 2014 года Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта