Алана Тадэгэ Гебрэмарыям (нар. , Мінск) — беларуская грамадская актывістка.
Біяграфія Нарадзілася 7 сакавіка 1997 года ў Мінску.
З адзнакай скончыла фізіка-матэматычны клас гімназіі № 61 г. Мінска. Скончыла БДМУ па спецыяльнасці «Стаматалогія», падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю. З 2018 года займаецца грамадскай дзейнасцю, кіравала Задзіночаннем беларускіх студэнтаў, каардынавала праекты. Менеджарка па працы з партнёрамі праекта UNI, ментарка на адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства». Актывістка «Моладзевага блока». Вылучалася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года па Грушаўскай акрузе № 98 (Мінск) ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Моладзевага блокуhttps://www.svaboda.org/a/30224103.html.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткіх разгону пратэстаў і катаванняў затрыманых увайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і забеспячэнні трансферу ўлады. У кастрычніку Святлана Ціханоўская прызначыла Алану Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў.
12 лістапада 2020 года ў кватэрах Аланы Гебрэмарыям і шэрагу іншых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў адбыліся ператрусы, іх затрымалі і завезлі ў КДБ Беларусі«Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ . Знаходзілася ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК Беларусі).
Сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 18 лістапада 2020 года была прызнана палітычнай зняволенай. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла , дэпутатка Еўрапейскага парламента.
16 сакавіка 2021 года Следчым камітэтам Алане Гебрэмарыям і іншым фігурантам справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ былі прад’яўлены першыя абвінавачванні. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска разам з іншымі фігурантамі справы асудзіў яе на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года і ўцякла з Беларусі.
Прыняла ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі трэцяга склікання. Алана Гебрэмарыям вылучалася ад выбарчага спісу Моладзевы наступ.
Узнагароды Узнагароджана «Freedom Award» ад IFLRY (лістапад 2021).
Узнагароджана медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) (3 жніўня 2024).
Спасылкі Старонка Аланы Гебрэмарыям на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Члены фракцыі Наступ