«Наша доля» (поўная назва: «Наша Доля. Першая белоруская газэта для вёсковаго і местоваго рабочаго народу. Выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі») — штотыднёвая легальная газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газета на беларускай мове. Выдавалася ў Вільні ў перыяд 1(14) верасня — 1(14) снежня 1906. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Пачатковы склад рэдакцыі гэтай газеты быў невялікі — Антон Луцкевіч падае ў складзе рэдакцыі Ф. Умястоўскага як тэхнічнага рэдактара, А. Пашкевіч (Цётку) і братоў ЛуцкевічаўСобственноручные показания А. И. Луцкевича // Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы / Антон Луцкевіч; [Уклад., прадм., камент., анатав. індэкс імёнаў А. Сідарэвіча]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 287 с. — С. 184. — ISBN 985-6730-09-0.. А. Бергман лічыць, што, апроч згаданых асобаў, у рэдакцыю ўваходзіў віленскі мяшчанін І. Тукеркес, а Умястоўскі быў кіраўніком літаратурнага аддзелаBergmanowa, A. Białoruski tygodnik «Nasza Niwa» (10.XI.1906—7.VIII.1915) // Kwartalnik Historyczny. — 1972. — № 79. — S. 569. — гэты факт згадвае і сам А. ЛуцкевічЛуцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху… — С. 132.. Ю. Туронак, некрытычна паставіўшыся да ўспамінаў Ф. УмястоўскагаДзядзька Пранук [Францішак Умястоўскі]. Аб «Нашай Долі» // Беларускія ведамасьці. — 1921. — 26 верасня. — С. 2—3., вылучыў думку, што ініцыятыва ўтварэння газеты належыць менавіта Ф. Умястоўскаму і І. Тукеркесу, а браты Луцкевічы пазней «імкнуліся пераняць кіраўніцтва газетай»Туронак, Ю. Па плёнах пазнаеце іх // Ніва. — 1981. — 21 чэрвеня. — С. 4.. Але параўнанне ступені заангажаванасці Луцкевічаў і Тукеркеса з Умястоўскім у беларускім руху, а таксама думка іншых даследчыкаўКаваль, А. Яшчэ аб Іване Луцкевічу (у адказ апаненту) // Ніва. — 1981. — 15 лістапада. — С. 2. не пацвярджаюць гэтай гіпотэзы.

Праграма, паводле якой выходзіла газета, уключала ў сябе наступныя рубрыкі: «1) Дзеянні ўрада; 2) Палітычны агляд; 3) Жыццё вёскі; 4) Жыццё горада; 5) Фельетон; 6) Найноўшыя творы беларускай літаратуры; 7) Што чуваць на Белай Русі; 8) З Літвы; 9) Па Расіі; 10) Карэспандэнцыі; 11) З-за мяжы; 12) Што трэба і чаго не трэба чытаць; 13) Літаратурны дадатак; 14) Новыя кнігі; 15) З мінулага Беларусі; 16) Паштовая скрыня; 17) Сельская гаспадарка; 18) Практычная медыцына; 19) Прыкладная механіка; 20) Сумесь; 21) Абвесткі. Подпісная плата за часопіс устанавліваецца 3 рублі на год з дастаўкай і перасылкай, цана асобнага нумару 5 кап. Друкавацца выданне будзе рускімі і лацінскімі шрыфтамі ў друкарні Навіцкага»Александровіч, С. Гісторыя і сучаснасць: Літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мн.: Беларусь, 1968. — 255 с. — С. 213..

У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. Друкавала вострапубліцыстычныя і агітацыйныя артыкулы («Што будзе?», «Даход расійскага цара», «Пагром», «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» і інш.), у якіх выкрывала антынародную палітыку царызму. Інфармавала пра рэвалюцыйныя падзеі ў краіне, цяжкае становішча сялянства. Гэтымі тэмамі і ідэяй прасякнуты надрукаваныя ў газеце творы Цёткі (верш «Наш палетак» і апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі»), Я. Коласа (вершы «Наш родны край» — 1 верасня 1906, першае выступленне паэта ў друку, «Беларусам», «Асенні вечар», апавяданне «Слабода») і інш. Змясціла апавяданне Ядвігіна Ш. «Суд». Пераважала інфармацыя сацыяльнай скіраванасці, і ў гэтым яна была нібы ідэалагічным рупарам БСГ узору рэвалюцыі 1905—1907 гг.Да чытацелёў // Наша Доля. — 1906. — № 1. — 1 верасьня. — С. 1.

Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арышт, а рэдактар прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Ужо на 1-ы нумар выдання загадам віленскага генерал-губернатара быў накладзены арыштАлександровіч, С. Гісторыя і сучаснасць… — С. 217., але ён меў «прафілактычны» характар, бо віленская судовая палата яго неўзабаве адмянілаТам жа. — С. 217.. За змест 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты (11 студзеня 1907) выданне было забаронена назаўсёды, афіцыйны рэдактар-выдавец Тукеркес быў засуджаны на 1 год крэпасці.

Паводле вызначэння А. Луцкевіча, «Наша доля» была, «як бы апошні водгук мінулай рэвалюцыі і паводле свайго зместу і паводле фразеалогіі нагадвала фразеалогію рэвалюцыйных лісткоў 1905 г.»Собственноручные показания А. И. Луцкевича… — С. 183—184., і менавіта таму не мела легальнай будучыні.

Крыніцы

Літаратура

М. В. Біч. «Наша доля» // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 7. — Мн. : БелЭн, 1973. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш. ; М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мн. : Экаперспектыва, 2005. ISBN 985-469-104-7. Vytautas Žeimantas. Vilniuje ėjo pirmasis legalus baltarusių laikraštis «Naša dolia» // kn.: Žurnalistika 2008, Vilnius, LŽS, 2009, 103—108 p.

Спасылкі «Наша доля» ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх Умястоўскі Францішак. Аб «Нашай Долі» // Беларускія ведамасці. 1921. № 3.; Умястоўскі Ф. Праўда аб рэдагаваньні «Нашае Долі». (Адказ на пісьмо С. Барывоя) // Беларускі дзень. № 40, 24 сьнежня 1927 // на pawet.net Kozłowska-Głogowska H. «Kali my pajedziem da tatki?» // Czasopis, 07-08/2004.

Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:1906 год у Вільні