Луі́-Фердына́нд Селі́н (, сапраўднае прозвішча — Дэту́ш, Destouches;  — ) — французскі пісьменнік, урач па адукацыі. Сусветна вядомы па рамане «Падарожжа на край ночы».

Біяграфія Раманы «Падарожжа на край ночы» () і «Смерць у крэдыт» () мелі неверагодны поспех і былі адразу ж перакладзеныя практычна на ўсе мовы свету. Аднак далейшы лёс пісьменніка склаўся трагічна. Апублікаваныя на рубяжы 1930—40 гг. памфлеты «Bagatelles pour un massacre», «L’Ecole des cadavres» і «Les Beaux Draps» замацавалі за Селінам рэпутацыю расіста і мізантропа. Пад канец Другой сусветнай вайны абвінавачаны ў супрацоўніцтве з акупацыйнай уладай пісьменнік быў вымушаны бегчы спачатку на поўдзень Германіі, а пасля ў Данію, дзе яго арыштавалі, перададі ў суд і зняволілі ў турму, знаходжанне ў якой пазней замянілі на высылку. У 1951 годзе пакінуты сябрамі і забыты на радзіме Селін па амністыі вярнуўся ў Францыю, дзе пасяліўся ў парыжскім прадмесці Мёдон і фактычна да канца жыцця працаваў урачом для бедных.

Новы гучны літаратурны поспех прыходзіць да Селіна перад смерцю, пасля з’яўлення першых двух тамоў аўтабіяграфічнай трылогіі «З замка ў замак» (, 1957) і «Поўнач» (). Завяршальны раман трылогіі «Рыгадон» () бачыць свет толькі ў 1969 годзе, праз восем гадоў пасля смерці пісьменніка.

На беларускую мову не перакладаўся.

Творы La vie et l’oeuvre de Philippe-Ignance Semmelweiss, 1924 — доктарская дысертацыя. Voyage au bout de la nuit, 1932. Mort à crédit, 1936. Mea culpa (1936.) Bagatelle pour un massacre, 1937. l'École des cadavres, 1938. les Beaux Draps’’ 1941. Guignol’s Band 1944. Casse-pipe (1949). Féerie pour une autre fois, 1952. Normance / Féerie II, 1954. D’un château l’autre, 1957. Nord, 1960. Guignol’s band II / Le pont de Londres 1964. Rigodon'' 1969. — пасмертнае выданне.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі-франтавікі Катэгорыя:Пісьменнікі-мадэрністы Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Французскія калабарацыяністы Катэгорыя:Фашысты Францыі Катэгорыя:Антысемітызм у Францыі Катэгорыя:Адмаўленне Халакоста ў Францыі Катэгорыя:Постаці антысемітызму Катэгорыя:Адмаўляльнікі Халакоста Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі