Севастопальская вуліца (былая Старая, Пралетарская) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Гомеля, у Навабеліцкім раёне. Названая ў 1957 годзе ў гонар горада Севастопаля. Працягласць 3900 м, ад Навабеліцкіх могілак да берага ручая Масцішча. Адна з галоўных транспартных магістраляў раёна. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасляваенныя гады, калі былі пабудаваныя пяці- і дзевяціпавярховыя жылыя дамы. На значнай частцы вуліцы захавалася індывідуальная забудова.

Перасякае вуліцы Рэспубліканскую 11 Ліпеня Міжнародную Герцэна Склязнёва Сцяпана Разіна 10 год Кастрычніка Ленінградскую Севастопальскі 1-ы завулак Камарова Сацыялістычную Суворава Будзённага Зялёная Ісачанкі Загарадная Лясная 2-я Арцельная Транзітная 1-я

Гісторыя У дарэвалюцыйны час была забудаваная аднапавярховымі драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

У 2024 годзе дзеля эксперымента па вуліцы запусцілі тралейбус на аўтаномным ходзе.

На вуліцы размешчаны карпусы фанерна-запалкавага камбіната Дзіцячы сад № 9 аптэка крамы Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомельдрэў» Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама Гомельскі дзяржаўны прафесійны будаўнічы ліцэй імя П. Я. Галавачова Гомельскі лікёра-гарэлачны завод

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Гомель