thumb|Сцяг Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС, , ) — міжурадавая арганізацыя заходнееўрапейскіх дзяржаў у галіне абароны і бяспекі. Створаны ў 1948 на падставе Брусельскага дагавора. Большую частку сваёй гісторыі знаходзіўся ў летаргічным стане, адпаведныя функцыі выконваў больш шырокі саюз — НАТА. У канцы 1980-х пачалося ажыўленне, выкліканае інтэнсіфікацыяй еўрапейскай інтэграцыі. У 2000-х асноўныя паўнамоцтвы ЗЕС перададзеныя Еўрапейскаму Саюзу. У сакавіку 2010 года было заяўлена аб планах спынення дзейнасці Заходнееўрапейскага Саюза да 2011 года.Западноевропейский Союз прекратит свою деятельность в 2010 году Канчаткова спыніў працу 30 чэрвеня 2011 года.Западноевропейский союз прекратил существование

Спасылкі Архіў сайта (2011) Гласарый тэрмінаў Еўрапейскага саюза (на ўкраінскай мове)

Катэгорыя:Гісторыя Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі